У Баранавічах абмяркуюць праблему 40-гадовай лужыны



Кіраўніцтва Баранавіцкай чыгункі адхрысцілася ад інфармацыі ў скарзе жыхароў, што чыгунку на станцыі Баранавічы Паўночныя псуюць камунальшчыкі, калі спускаюць ваду з лужыны на вуліцы Наканечнікава ў Паўночным мікрараёне на чыгунку. Кіраўнікі паведамілі, што для гэтай вады ў іх ёсць прыстасаванні.

У такім разе праблем з 40-гадовай лужынай магло і не быць наогул, кажа грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус:

Пры чыгунцы на станцыі Баранавічы Паўночныя ёсць латкі і каналы для скідання гэтай вады, якую, калі не паспяваюць адвозіць машыны водаканала, скідалі пад чыгунку. І я зноў-такі звярнуўся да кіраўніцтва чыгункі горада Менска, каб дазволілі не разавы скід, а пастаянны.

Нагадаем, што 35 жыхароў праблемнай вуліцы звярнуліся да абласнога дэпутата Васіля Сухаверхага за дапамогай. Копію заявы накіравалі ў аддзяленне мясцовай чыгункі. Паводле Мікалая Чарнавуса, атрыманы адказ і ад Сухаверхага: 13 ліпеня адбудзецца сход жыхароў вуліцы Наканечнікава па абмеркаванні праблемы.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы