У Баранавічах ад каронавіруса памерла ўрач
У Баранавіцкай раённай паліклініцы ад каронавіруса памерла ўрач агульнай практыкі Алена Пашко, адна з трох медыкаў, якія захварэлі з розніцай у адзін дзень. Пашко падчас эпідэміі вяла прыём па некалькі гадзін у інфекцыйным кабінеце.
18 красавіка – апошні дзень працы ўрача ў інфекцыйным кабінеце, а 28 яе не стала, кажа медсястра Наталля Каролік, якая была з Пашко на прыёме ў апошні дзень перад хваробай:
– Урач, з якой я працую на ўчастку, захварэла 17-га красавіка, і памочнік урача 17-га красавіка. Яны былі шпіталізаваныя з працоўнага месца ў больніцу. У іх COVID-19 афіцыйна прызнаны, у Пашко COVID-19 таксама прызнаны афіцыйна. Яна ад яго памерла з-за ўскладнення звязанага з цукровым дыябетам. Ёй 54 гады.
Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Паводле Наталлі Каролік, у яе нарэшце ўзялі аналіз на каронавірус, хаця яна прасіла зрабіць гэта адразу пасля таго, як захварэлі ўрачы, з якімі яна блізка кантактавала. Цяпер трэба правяраць кантакты гэтых урачоў, а кантактаў перашага і другога ўзроўняў вельмі шмат.
Беларускае Радыё Рацыя