У Баранавічах будуць судзіць удзельнікаў акцыі супраць Дэкрэта №3
14 сакавіка ў Баранавічах ў 11.30 адбудуцца суды над пяццю удзельнікамі Народнага сходу супраць Дэкрэта №3, што адбыўся 26 лютага. Двое з пяці – дэмакратычныя актывісты бацька і сын Міколы Чарнавусы.
Чарнавусы пра тое, што іх будуць судзіць, даведаліся выпадкова, калі зайшлі ўзгадніць інфармацыю наконт суда 15-га сакавіка, кажа Мікола Чарнавус (малодшы):
– Сакратарка суда аб’явіла, што ў нас заўтра ў 11.30 суд. Няма ніякай позвы ні мне, ні майму бацьку. Ці то суд дрэнна працуе, ці нам адмыслова не паведамілі, што заўтра будзе паседжанне, каб нас можна было пасля прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці і пакараць арыштам за тое, што мы не прыйшлі ў суд.
15 сакавіка ў 14.30 Чарнавусаў чакае чарговы суд за збор подпісаў ля падатковай інспекцыі. Паводле Міколы Чарнавуса, такім чынам улада распраўляецца з актывістамі супраць Дэкрэта №3 і зачышчае поле перад акцыяй 25-га сакавіка ў Менску.
Беларускае Радыё Рацыя