У Баранавічах дзве жанчыны абакралі 90-гадовага жыхара



У Баранавічах дзве жанчыны абакралі 90-гадовага мясцовага жыхара.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Баранавіцкага ГАУС Вольга Сакута, днём 26 верасня дамоў да адзінокага пажылога пенсіянера прыйшлі дзве маладыя жанчыны. Назваўшыся работнікамі гарадской газавай службы, яны пасля „праверкі” газавага абсталявання заявілі мужчыну, што яму неабходна замяніць газавую пліту.

„Работніцы” гаргаза пацікавіліся, колькі ў пенсіянера пры сабе грошай, і той прынёс ім усе свае зберажэнні — прыблізна 500 рублёў. Жанчыны забралі грошы і паабяцалі праз месяц прывезці новую газавую пліту.

Калі пенсіянер зразумеў, што яго падманулі, ён звярнуўся ў міліцыю. Баранавіцкі ГАУС праводзіць праверку.