У Баранавічах ідзе суд над праваабаронцам Аляксандрам Вайцешыкам



У Баранавіцкім судзе разглядаецца адміністрацыйная справа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Аляксандра Вайцешыка, якога абвінавачваюць нібыта ў дробным хуліганстве перад сходам агракамбіната “Сноў”, на якім ён павінен быў прадстаўляць інтарэсы Вячаслава Сырыцы. Сырыцу кіраўнік агракамбіната пазбаўляў праз сход звання ганаровага работніка і выключыў са складу прадпрыемства, пазбаўляючы ўсіх выплат у будучым. Вайцешыка не пусцілі на сход, хаця ён меў усе неабходныя дакументы. Тым не менш міліцыя яго затрымала і склала пратакол.

Кажа Аляксандр Вайцешык:

– На пасяджэнні апыталі пацярпелага Мацкевіча, які прысутнічаў у залі судовага пасяджэння. А таксама апыталі па скайпе супрацоўнікаў міліцыі. Суддзя вядзе працэс з абвінаваўчым ухілам, каб падвергнуць мяне адміністрацыйнаму спагнанню.

Рашэнне суда будзе агучана 17 красавіка. Паводле праваабаронцы, калі рашэнне не будзе справядлівым і законным, яно будзе абскарджана ў вышэйшых судовых інстанцыях.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя