У Баранавічах кандыдата не зарэгістравалі з-за разбітай машыны



Баранавіцкая Заходняя акруговая камісія №5 не зарэгістравала прэтэндэнта ў кандыдаты шляхам збору подпісаў, сябра руху «За свабоду» Юрыя Казакевіча. Праверку подпісаў ён прайшоў, а вось у дэкларацыі аб даходах не ўказаў разбіты ў Маскве яшчэ ў 90-я гады аўтамабіль, які не падлягаў рамонту і быў выкінуты на звалку, кажа назіральнік за выбарамі ад Беларускага Хельсінскага камітэта Сяргей Гоўша:

— У Маскве я трапіў у аварыю і ляжаў сам у Маскве у бальніцы, а разбітую ўшчэнт машыну там і пакінуў на металалом. Я шчыра кажучы ўжо забыў пра яе: настолькі даўно гэта было. Нават калі браць кошт металалому той машыны, дык гэта ўжо цягне на 25 даляраў. Камісія павінна была выслухаць і прыняць рашэнне  — рэгістраваць.

Паводле Сяргея Гоўшы, камісія аднагалосна прагаласавала за адмову ў рэгістрацыі Юрыя Казакевіча. Гэтае галасаванне і разгляд справы Казакевіча былі бутафорнымі. Рашэнне было прынятае загадзя. Што пацвердзіла пісьмовая адмова, датаваная 10 жніўнем.

У Баранавіцкай Заходняй выбарчай акрузе №5 заявы падавалі 6 чалавек. Зарэгістраваныя пяцёра. Трое ад партый і двое ад працоўных калектываў і шляхам збору подпісаў.

Беларускае Радыё Рацыя