У Баранавічах ля падатковай збіралі подпісы за адмену Дэкрэта №3
У Баранавічах бацька і сын Чарнавусы правялі ля падатковай інспекцыі збор подпісаў за адмену Дэкрэта №3 “Аб сацыяльным утрыманстве” або “падатка на дармаеда”.
Затым частка сабраных подпісаў была перададзена ў падатковую і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Вользе Палітыка і Таццяне Якубовіч, кажа Мікола Чарнавус (старэйшы):
– Пойдзем да начальніка падатковай інспекцыі, а пасля да нашых дэпутатаў ад Баранавіч – Палітыкі і Якубовіч. Зараз сабрана 742 подпісы, іх хочам перадаць Лукашэнку.
Мікола Чарнавус (малодшы) патлумачыў людзям сутнасць справы. Ля падатковай паставілі свае подпісы каля 50 чалавек.
Усе, хто прыйшоў, былі моцна абураныя і рашуча настроеныя змагацца супраць незаконнага пабору:
– Працаваць няма дзе. Сын хадзіў на чатыры субяседванні, але адказаў так і не атрымаў. Чаму ён мусіць ехаць працаваць у іншую краіну, каб выжыць?
– Салідарны з працоўнымі, якія хочуць зарабляць. Але дзяржава ім не дае такой магчымасці.
– Мы не лічым, што жанчына з’яўляецца “дармаедам”. Яна выхоўвае дзяцей.
Трэба адзначыць, што міліцыя здымала падпісантаў на адлегласці і незаўважна. Дзяжурныя міліцыянты не пусцілі журналістаў ні ў падатковай, ні ў гарвыканкаме суправаджаць Чарнавусаў пры здачы падпісаных лістоў.
А ў падатковую нават прыбылі для дапамогі экіпіраваныя 2 амонаўцы, але вялі яны сябе спакойна.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы