У Баранавічах міліцыя затрымала 46-гадовага эксгібіцыяніста
У Баранавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі эксгібіцыяніста.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, раніцай 19 чэрвеня ў гарадскі аддзел унутраных спраў звярнулася студэнтка Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дзяўчына расказала, што ў гэты дзень у Баранавічах у лесапасадцы паблізу дома № 2 па вуліцы Энтузіястаў мужчына двойчы дэманстраваў ёй свае палавыя органы. Па гарачых слядах гэтага грамадзяніна затрымалі. Устаноўлена, што гэта 46-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе. У дачыненні да яго Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства).
Раней мужчына судзімы за прычыненне цялесных пашкоджанняў.
