У Баранавічах на выбарах выкарыстоўваліся «каруселі»
Гэты факт выкрыў Мікалай Чарнавус, які балатаваўся кандыдатам у дэпутаты гарадскога і абласнога саветаў. Чарнавус знаходзіўся на вуліцы ля свайго выбарчага ўчастка і ўбачыў падазроны аўтамабіль, з якога выйшла кучка людзей.
Кажа Мікалай Чарнавус:
– Пайшлі ў ліцэй №1, там пабылі нейкі час. Выйшлі з аўтамабіля. І так як я здымаў, праз нейкі час прыбег старшыня камісіі, пачаў сварыцца са мной з-за таго, што я здымаю, агітую людзей ісці на выбары, хоць гэта было няпраўдай. Пасля машына паехала да школы №16. Там яна спынілася, выйшлі людзі і пайшлі ў гэтую школу – я так разумею, каб прагаласаваць.
Як сказала давераная асоба Мікалая Чарнавуса, на ўчастку, дзе балатаваўся Чарнавус, былі ўкіды бюлетэняў і вынікі выбараў падтасаваны на карысць ягонага канкурэнта – начальніка гарадской міліцыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы