У Баранавічах і Бярозе пагоршылася сітуацыя з каронавірусам



Медычная сітуацыя ў Беларусі трагічная. Перагружанасць бальніц, недахоп медыкаў, недахоп лекаў і патрэбнай якаснай апаратуры, адсутнасць паслядоўнай, разумнай раз’ясняльнай работы з насельніцвам.

„Лакдаўна не было і няма, маскі неабавязковыя, забаўляльныя ўстановы працуюць, кажа медычны работнік з Баранавіч,” – якая праз каронавірус стала інвалідам.

На фоне каронавіруса іншыя таксама небяспечныя захворванні адыйшлі на другі план. Але яны таксама прыводзяць да смяротных вынікаў. Сітуацыя ў медыцыне, ускладнёная каронавірусам, пра якую ідзе гаворка, адбываецца ў Баранавічах і Бярозе.

Сітуацыя з медыцынай у Баранавічах (расказвае сведка)

– Я прыхварэла. Не ведаю, што творыцца. Мне так шкада людзей. У паліклініках нікому ты не патрэбны: гінеколаг лечыць кавід, уролаг лечыць кавід, усе лечаць кавід. А тое, што ў людзей іншыя праблемы – гэта ўжо іх не хвалюе. Да тэрапеўпа не дабіцца, не дастаяцца. У панядзелак мінулы спрабавала выклікаць урача дадому , 286 не прынятых на аўтадазвоне, псіханула, стала спрабаваць датэлефанавацца кіраўніку. Яны, сволачы, таксама тэлефоны паадключалі, каб людзі іх не турбавалі і сядзяць. Але я ўсё ж такі да яго датэлефанавалася. Ён мне даў номер тэлефона, відаць, левы для блатных, высокапастаўленых, сваіх і гарластых. Запісалі, прыйшоў доктар, даў бальнічны, усё як трэба. Потым схадзіла да тэрапеўта ўжо, каб працягнуць бальнічны. Прастаяла 4 гадзіны ў набітым людзьмі калідоры. Усе кашляюць, чыхаюць, я кажу доктару, вы мне проста закрыйце бальнічны, я не хачу вашай кансультацыі. Тое, што ў мяне гемаглабін 80, суставы баляць, я пра гэта зусім не гавару. Кажу ўрачу, вось за 40 хвілін, што ў вас ідзе прыём, вы не прынялі ніводнага хворага па талону. Ішлі або блатныя, або нахабныя.

– Як вы сябе пачуваеце? Адчуваецца, што вы яшчэ не адыйшлі ад каронавірусу, цяжкавата дыхаеце.

– Гэта ў мяне яшчэ добры стан. Я нядрэнна рухаюся, толькі кашаль душыць. А вось дзяўчаты, што са мною прааперыраваліся, яны кожны месяц ездзяць, ездзяць, ім лёгкія чысцяць, чысцяць і жывуць ад бальніцы да бальніцы, і задыхаюцца, і свісцяць, і з імі немагчыма наогул размаўляць. А я, дзякуй Богу. Як зрабіла аперацыю летам, дык і не ездзіла больш.

У нашай паліклініцы уже не толькі медсёстраў не засталося, засталіся толькі пенсіянеры, а з маладых раз-два і аблічыўся. Уже адміністрацыя збягае. Нават тыя, хто ўсё жыццё марыў аб пасадзе.

У бальніцах лекаў няма, кіслароду не хапае, месцаў няма, і хуткая не на ўсе выклікі даязджае, не хапае часу. З сатурацыяй 85, калі чалавек павінен быць у рэанімацыі, у бальніцу не кладуць, здыхай дома, груба кажучы. Я проста ў жаху, што будзе са мною пры паўторным зараджэнні кавідам з маімі слабымі лёгкімі, я ў жаху.

Сітуацыя ў Бярозе

– У нас у бальніцы таксама месцаў не хапае, ляжаць у калідоры. Сяброўка гаварыла, што маці з бацькам у бальніцы ляжаць, а дзіця маленькае засталося адно. Дзядуль і бабуль няма, забрала цётка старэнькая, якая таксама баіцца. Тут не ведаеш, што рабіць. Тут вось муж з жонкай захварэлі, іх забралі ў бальніцу, сямёра дзяцей дома засталося. Нейкія валанцёры даведаліся, прывезлі ім харчаванне, самая старэйшая дзяўчынка апекуецца пра ўсіх. Яшчэ такая гісторыя: бацькі выдавалі дачку замуж. Як аказалася, дачка з зяцем захварэлі і ўсё вяселле злягло. У нас “Казанціп”, “Гранд-клуб” і іншыя забаўляльныя ўстановы працуюць напоўніцу, некія прыдумліваюць святы. Ці не дурнота гэта, ці не самыя бедныя.

Але што зробіш, калі зверху няма накірунку людзей зберагчы. Людзі трэба, каб самі ў такім разе думалі пра свой паратунак. Але не ўсе гэта разумеюць.

(Працяг будзе)

Беларускае Радыё Рацыя