У Баранавічах патрабуюць вынікі выбараў па ўчастках



11 грамадзян Баранавіч не спыняюць сваю барацьбу за інфармацыю вынікаў галасавання па выбарчых участках пад час прэзідэнцкіх выбараў. Пасля адмовы Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта і Берасцейскага абласнога камітэта надрукаваць або прадаставіць вынікі выбараў па ўчастках, людзі звярнуліся ў пракуратуру вобласці, – гаворыць праваабаронца Сяргей Гоўша:

– Гэтыя звесткі нідзе не друкаваліся, ніхто іх не ведае, а мы хацелі б як раз ведаць. Чаму? Таму што на адным з выбарчых участкаў горада была заўважана падробка выніковага пратаколу. Той пратакол, які быў вывешаны на ўчастку і той пратакол, які апынуўся ў гарадской выбарчай тэрытарыяльнай камсіі – зусім розныя пратаколы. І тут узнікла думка: а як жа на астатніх выбарчых участках?

Але ўлады не пагаджаюцца на агучванне гэтай інфармацыі, і гэтым парушаюць Выбарчы кодэкс, дзе сказана, што выбары павінны праходзіць адкрыта і галосна, а вынікі выбараў не з’яўляюцца закрытай інфармацыяй.

Цяпер слова за Берасцейскай абласной пракуратурай, – кажа праваабаронца.

Беларускае Радыё Рацыя