У Баранавічах прайшоў сход прадпрымальнікаў



На Баранавіцкім кааператыўным рынку адбыўся сход прадпрымальнікаў з нагоды звароту прадпрымальніка Міколы Чарнавуса да Аляксандра Лукашэнкі. Хоць адказ на пісьмо Чарнавус атрымаў яшчэ 21 чэрвеня. Прыйшоўшыя на сход начальнік аддзела эканомікі Баранавіцкага райвыканкама Дзяніс Дзярноўскі,  інспектар дзяржаўнага кантролю Дзяніс Азарка і старшыня раённага спажывецкага таварыства Уладзімір Шчарбук прааналізавалі напісанае па пунктах, кажа Мікола Чарнавус:

— Камісія так здзівілася, што прадпрымальнікі самастойна прыходзяць кантраляваць вываз снегу і смецця. Хто вас на гэта ўпаўнаважыў? Я ім патлумачыў, што вы бралі з нас грошы і таму мы вас кантралявалі. На сустрэчу былі запрошаныя таксама і тыя, хто падпісаў гэтую рэзалюцыю, але іх выставілі за дзверы.

Мікола Чарнавус лічыць такія дзеянні кіраўніцтва псіхалагічным ціскам на людзей.

Беларускае Радыё Рацыя