У Баранавічах працягваюць судзіць работнікаў авіязавода



У Баранавічах працягваюць судзіць работнікаў авіязавода за акцыю супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту над людзьмі.

Асуджэнне фальсіфікацый і гвалту над людзьмі работнікамі завода праходзіла ў абедзенны перапынак. Работнікі станавіліся ў шарэнгу і пляскалі ў далоні. Калі міліцыі гэта не спадабалася, сталі рабіць фізічныя практыкаванні.

27 жніўня адбыўся чарговы працэс, на якім у чарговы раз пратаколы былі адпраўлены на дапрацоўку,  кажа работнік прадпрыемства Алег Малашчанка:

– Мяне абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу, выкрыкваў лозунгі супраць дзеючай улады. Доказнай базы ў іх наогул ніякай няма.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Аляксандра Вайцешыка, судзіць людзей няма за што і няма каго:

– Усе працэсы па той ці іншай падставе былі адкладзеныя. Суддзя Кміта па Алегу Малашчанку адклаў пасяджэнне, таму што няма доказаў, няма відэазапісаў. Па мне, ніякіх масавых мерапрыемстваў тут блізка няма, людзі выказвалі свае думкі, нічога супрацьпраўнага не рабілі.

Першы судовы працэс над работнікамі авіязавода адбыўся 24 жніўня. Пратаколы былі адпраўлены на дапрацоўку. Другі прайшоў 26 жніўня. Суд пакараў прыбіральшчыцу авіязавода Святлану Левую двума суткамі адміністрацыйнага арышту.

Агулам на работнікаў авіязавода складзены 21 адміністрацыйны пратакол.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя