У Баранавічах спрабавалі разагнаць выбарчы пікет



Пікет па зборы подпісаў за Таццяну Малашчанку не спадабаўся ахове крамы “Карона” ў Баранавічах.

IMG_1447

Начальнік змены аховы патрабаваў або спытаць дазволу у яго начальства на правядзенне пікету, або пакінуць тэрыторыю, – кажа удзельнік пікету, сябра ініцыятыўнай групы Таццяны Малашчанкі Мікалай Падгайскі:

– Мы сказалі, што нам дазвол не патрэбны. Узнікла спрэчка. Ахоўнік выклікаў міліцыянта. Усе тэлефанавалі, спрабавалі разабрацца. У рэшце рэшт разабраліся, што мы маем рацыю і нас ніхто не мае права прагнаць. Мы працягвалі свой пікет. Міліцыянт таксама стаў на наш бок. І той ахоўнік ціхенька сышоў.

Паводле праваабаронцы Аляксандра Вайцешыка, які прысутнічаў падчас інцыдэнту, міліцыянт, у адрозненне ад начальніка аховы змены, вёў сябе спакойна і карэктна.

IMG_1454

IMG_1455

У Беларусі працягваецца этап вылучэння прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Парламенцкія выбары пройдуць 11-га верасня.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы