У Баранавічах суд прыпыніў рашэнне пра высылку мясцовага актывіста



У Баранавічах суд прыпыніў рашэнне пра высылку мясцовага актывіста, аднак яго ўжо дэпартавалі ў Расею.

Алег Малашчанка атрымаў позву з’явіцца ў суд 14 студзеня, але яшчэ 30 снежня яго дэпартавалі ў Расею, пашпарт якой ён мае, хоць з 2004 года жыве ў Баранавічах, піша “Інтэкс-прэс”.

Першага снежня Малашчанка падаў апеляцыйную скаргу на рашэнне аддзела па грамадзянстве і міграцыі Баранавіцкага ГАУС па яго высылцы ў Берасцейскі абласны суд. Гэты суд рашэнне пра высылку прыпыніў, але яшчэ да рашэння суда, мужчыну дэпартавалі.

Сям’я Малашчанкаў удзельнічала ў шэрагу нацыянальных праектаў у Баранавічах, дамаглася адкрыцця беларускамоўнага класа ў горадзе. Пасля прэзідэнцкіх выбараў улады палічылі Алега Малашчанку адным з завадатараў страйку на 558-м авіярамонтным заводзе.

Беларускае Радыё Рацыя