У Баранавічах ушанавалі памяць расстраляных
Баранавіцкія грамадскія актывісты і праваабаронцы згадалі 77-я ўгодкі трагічнай ночы беларускай культуры. Акцыя адбылася нягледзячы на забарону пікету, замоўленаму актывісткай Анжэлай Камбалавай.
Пікет быў прымеркаваны да трагічнай даты расправы бальшавіцкай улады над пісьменнікаў і інтэлігенцыяй, – кажа праваабаронца Сяргей Гоўша:
– Неабыякавыя людзі сабраліся ў Баранавічах ля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсіям 30-50-ых гадоў. Прыбралі тэрыторыю парка, усклалі кветкі і запалілі знічкі, нагадалі імёны людзей, якія загінулі ў гэтую трагічную ноч. Прачыталі малітву за ўсіх памерых і загінулых ад рэпрэсій людзей.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка супрацоўнікі НКУС у Менскай турме расстралялі 22 пісьменнікі і больш за 80 прадстаўнікоў лепшай інтэлігенцыі нашай краіны. Рэпрэсіі супраць свайго народа да гэтага часу не асуджаны на дзяржаўным узроўні.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя