У Баранавічах выратавалі мужчыну, якога засыпала грунтам



У Баранавічах выратавалі мужчыну, якога засыпала грунтам пры правядзенні земляных работ па пракладцы водаправоднай трубы.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, інфармацыя пра здарэнне ў двары прыватнага жылога дома на вуліцы Зацішнай паступіла баранавіцкім ратавальнікам 3 ліпеня ў 18.36.

Работнікі МНС пры дапамозе шанцавага інструмента дасталі з траншэі цалкам засыпанага зямлёй 46-гадовага мужчыну. Ён шпіталізаваны ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу з папярэднім дыягназам „сіндром здушвання”.

Пацярпелы — сын гаспадыні дома.