У Баранавічах з-за пажару эвакуявалі школу



У Баранавічах з-за пажару зранку 16 лістапада давялося эвакуяваць школу. Здарэнне адбылося каля 10-й гадзіны ў СШ №21 на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ. У дзяцей у гэты час акурат ішоў другі ўрок, піша intex-press.by.

Адна з вучаніц распавяла, што ў школе спрацавала пажарная трывога. Дзеці і настаўнікі сталі спускацца, думаючы, што гэта вучэнні. „А калі спусціліся, спалохаліся: на першым паверсе ўсё было ў дыме і адчуваўся моцны пах гару”, — кажа школьніца.   Пажар, як выявілася, адбыўся ў мужчынскай прыбіральні на першым паверсе школы. Ратавальнікі, якія прыехалі на выклік, супакоілі: у прыбіральні проста дымілася сметніца, тушыць нічога не спатрэбілася.

Фота БелТА