У Баранавічах за каментарый ГУБАЗіК затрымаў інжынера-тэхнолага
Пра гэтае затрыманне паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы. Мяркуючы па інфармацыі ГУБАЗіКа, 36-гадовы мужчына год таму пакінуў у інтэрнэце каментарый пра супрацоўніцу менскага АМАПа, якая памерла па невядомых прычынах.
Пра смерць самай публічнай супрацоўніцы менскага АМАПа, Святланы Скаражонак стала вядома ў студзені 2021 года. Ёй было 29 гадоў. Пра яе кар’ерны шлях шмат разоў расказвалі дзяржаўныя СМІ — з сям’і бацькі-афганца, вывучылася на піяршчыцу, але пайшла служыць.
Абставіны яе смерці так і засталіся невядомыя грамадскасці.