У Баранавічах за паклёп на Лукашэнку судзілі пенсіянера з інваліднасцю



Баранавіцкі суд прысудзіў мясцоваму пенсіянеру Івану Норку паўтара года „хатняй хіміі” за паклёп на Аляксандра Лукашэнку, паведамляюць праваабаронцы. У мужчыны ёсць інваліднасць. 65-гадовага Івана Норку затрымалі і змясцілі пад варту яшчэ 10 ліпеня, праз трое сутак адпусцілі пад хатні арышт. Судзілі ў канцы жніўня, пасяджэнне суда было выязным і праходзіла ў будынку аднаго з мясцовых ЖЭСаў. Па версіі абвінавачвання, пенсіянер адзначыў падабайкай у сацыяльнай сетцы „Аднакласнікі” адну з публікацый. Экспэртыза выявіла ў гэтай публікацыі „недакладныя звесткі” пра тое, што Аляксандр Лукашэнка датычны да некалькіх злачынстваў („акту тэрарызму”, „забойства”, „перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў”).

Прысуд вынес суддзя Мікалай Кміта.

Беларускае Радыё Рацыя