У Баранавічах заклікаюць на акцыю восьмага верасня



У Баранавічах з’явіліся ўлёткі пад назвай «За мірную Беларусь». Сэнс улётак – запрашэнне на мірную акцыю восьмага верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы. Акцыя пройдзе на Кастрычніцкай плошчы Менску а 19 гадзіне, кажа жыхарка Баранавіч, якая бачыла гэтыя ўлёткі:

— Вісяць на прыпынках, ва Усходнім мікрараёне, таксама ў цэнтры, ля парку. З нагоды гэтых расейскіх вучэнняў. Вялікі словамі напісана: За мірную Беларусь!

Акцыя папярэджання 8 верасня скіраваная супраць расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017», якія пачнуцца 14 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя