У Баранавічах затрыманы Рыгор Грык
На выхадзе з дому сёння раніцай быў затрыманы баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык. Пра затрыманне ён пасьпеў паведаміць праваабаронцу Сяргею Гоўшу:
– Каля 9 гадзін раніцы яго забралі людзі ў цывільным. Яны прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Павезлі яго ў Баранавіцкі гарадскі аддзел міліцыі. Што з ім зараз, дзяжурны мне не сказаў. Грык толькі пасьпеў мне сказаць, што яго затрмліваюць для размовы. Вось такія метады ў нашай міліцыі.
Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманьне Грыка можа быць зьвязанае з анансаванай акцыяй пратэсту ў Баранавічах, якая мусіць прайсці а 16-й гадзіне.
Як нагадаў Сяргей Гоўша, Грыка ўжо затрвмлівалі ў дзень акцыі «недармаедаў» у Менску 15 сакавіка. Тады Грык цэлы дзень правёў у міліцыі «на размове» з маёрам.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя