У Баранавічах зноў не дазволілі пікет



У чарговы раз Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет у падтрымку палітычных зняволеных. Паведамленне аб гэтым за подпісам намесніка старшыні гарвыканкаму Дзмітрыя Касцюкевіча атрымаў праваабаронца Сяргей Гоўша. “Гарвыканкам нават не тлумачыць прычыну забароны,”- кажа праваабаронца.

– Плююць на Канстытуцыю, на нашыя правы і законы. У чарговым адказе нічога канкрэтна не напісалі. Тое ж самае, што і на заяўку на папярэдні пікет. Маўляў, парушаны пункт №6 – і ўсё. А што ў тым пункце парушана? Зараз буду ім пісаць, каб патлумачылі. І тады будзем прымаць рашэнне.

У Баранавічах усе мяркуемыя папярэднія пікеты ў 2011-2013 гадах, прысвечаныя вызваленню палітычных вязняў, былі таксама забароненыя, бо ўлады лічаць, што ў Беларусі няма палітзняволеных, адзначае Сяргей Гоўша.

Беларускае Радыё Рацыя