У Баранавічах з’явіўся беларускамоўны клас



У Баранавіцкай элітнай навучальнай установе – гімназіі  №4 – з першага лістапада пачаў працу беларускі шосты “Д” клас.

IMG_2205gimnasija

Пакуль там навучаецца толькі дзве дзяўчынкі – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык.

Jasia Malashczanka i Alisa FilipczukДзеля  магчымасці навучацца на роднай мове як бацькам, так і дзецям давялося прыкласці шмат намаганняў, кажа маці Ясі Таццяна Малашчанка:

– Змагаліся доўга. Але неяк нечакана дазволілі. Не думалі, што гэта ўсё адбудзецца ўжо падчас навучальнага года. Бог нам вельмі дапамагаў праз добрых людзей.

tacciana malashczanka p dzecmi

Дырэктар гімназіі Вадзім Шчарбакоў кажа, што ў гімназіі ёсць настаўнікі, якія будуць выкладаць па-беларуску. Гарадскія ўлады дапамаглі з фінансаваннем. І клас плануюць пашыраць:

– Я думаю, што ўжо ніякіх праблем не будзе. І паведамляем, што ў гэты беларускамоўны клас, калі ёсць жадаючыя, будзем яшчэ набіраць дзяцей. Мы толькі “за”.

Бацькі дадаюць, што дзеля пашырэння беларускамоўнага класа трэба правесці добрую рэкламную кампанію як дырэкцыі гімназіі, так і работнікам гарадскога аддзела адукацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы