У Баранавіцкім раёне ад удару маланкі загінуў 64-гадовы мясцовы жыхар



У Баранавіцкім раёне 18 траўня ад удару маланкі загінуў 64-гадовы жыхар вёскі Ягадная.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, інфармацыя аб здарэнні ў 15.35 паступіла ў Баранавіцкі РАУС.

Мужчына быў смяротна траўмаваны разрадам маланкі, калі працаваў у гародзе. Медыкі хуткай дапамогі, якія прыбылі на выклік, канстатавалі яго смерць.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група Баранавіцкага РАУС.