У Бараўлянах п’яны кіроўца пашкодзіў сем аўтамабіляў



У Бараўлянах п’яны кіроўца пашкодзіў сем аўтамабіляў, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Менскага раёна Кацярына Сільчанка.

ДТЗ адбылося 14 студзеня каля 23.00 на вуліцы Першамайскай. „П’яны кіроўца Peugeot 1967 года нараджэння на дваровай тэрыторыі пашкодзіў сем аўтамабіляў. Мужчына з месца здарэння ўцёк, аднак аператыўна быў затрыманы”, – распавяла Сільчанка.

У крыві кіроўцы выяўлена 1,6 праміле алкаголю. Яго аўтамабіль дастаўлены на штрафстаянку. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйныя пратаколы па ч.1 арт.18.16, ч.2 ст.18.17, ч.4 ст.18.17, ст.18.18 КоАП.

belta.by