У Барселоне на вуліцы пратэставала 80 тысяч каталонцаў
13 лістапада каля 80 тысяч чалавек выйшлі на цэнтральныя вуліцы Барселоны, каб выказаць свой пратэст супраць дзеянняў ураду Іспаніі, паведамляе Europa Press. Мадрыдскі ўрад пераследуе каталонскіх палітыкаў, якія выступаюць за незалежнасць свайго краю. У Іспаніі зараз пачата больш за 400 судовых спраў супраць чыноўнікаў і ўстановаў Каталоніі.
У канцы 2014 году прайшоў рэферэндум пра аддзяленне Каталоніі, які ўлады Іспаніі назвалі незаконным. Па выніках галасавання на гэтым рэферэндуме больш 80% галасаваўшых выступілі за стварэнне асобнай дзяржавы.
Беларускае Радыё Рацыя, фота EPA