У Барысаве асудзілі дваіх фігурантаў справы аб фальшывых грошах
Менскі абласны суд прызнаў абвінавачаных вінаватымі ў захоўванні з мэтай збыту і ў збыце падробленай замежнай валюты.
За паўторнае захоўванне з мэтай збыту і спробу збыту падробленай замежнай валюты, ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на пяць гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Пакаранне яны адбудуць ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
Асуджанымі сталі непрацуючыя 25-гадовы ўраджэнец Наваполацка і 39-гадовы жыхар Барысава. Разам з мужам і жонкай з Масквы іх затрымалі супрацоўнікі Барысаўскага РАУС, калі яны хацелі разлічыцца за набыты тавар падробленай замежнай валютай з прадаўцом у Барысаве. Яны спрабавалі збыць фальшывыя грашовыя білеты вартасцю 100 даляраў і 5 тысяч расейскіх рублёў.
У затрыманых канфіскавалі 51 купюру вартасцю 5 000, 2 000, 1 000, 100 расейскіх рублёў і чатыры купюры наміналам 100 даляраў.
belapan.by