У Барысаве прынялі прысягу CCCР
10 снежня на цэнтральнай плошчы Барысава адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі. Перад прыняццём прысягі Беларусі, у якой узяло ўдзел каля 300 навабранцаў, сімвалічную прысягу СССР прынялі хлопцы апранутыя ў савецкую форму.
Ініцыятар касцюмаванай прысягі – камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Аляксандр Вальфовіч, які нарадзіўся ў Казані, выпускнік Маскоўскай вышэйшай агульнавайскавой вучэльні і Вайсковай акадэміі Генштаба Расеі.
„Была задача паказаць падчас цырымоніі прыняцця прысягі пераемнасць пакаленняў. Сёння, як бы на імгненне зазірнуўшы ў легендарнае мінулае, мы паказалі, як прымалі прысягу нашы прадзеды і дзяды ў далёкім 1918 м і 1941 годзе, як прымалі яе ў часы Савецкага Саюза. І ўслед за імі, выконваючы пераемнасць пакаленняў абаронцаў Айчыны, прынеслі ўрачыстую клятву на вернасць нашай Радзіме — Рэспубліцы Беларусь — і нашы вайскоўцы. Я думаю, што гэта мерапрыемства стане добрай традыцыяй. Змацаваўшы словы клятвы ўласнаручным подпісам, маладыя воіны Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі ў складаных умовах адстаялі незалежнасць маладой савецкай дзяржавы. Менавіта з гэтымі словамі нашы бацькі і дзяды ішлі ў бой з фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Не парушыўшы клятвы, ступілі ў бяссмерце ў гарах далёкага Афганістана нашы землякі”, — паведаміла „Беларуская ваенная газета”. [youtube id=”t1ffFCTy7L8″]
Беларускае Радыё Рацыя