У Барысаве следчага падазраюць у фальсіфікацыі доказаў
Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч распачаў крымінальную справу, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.
Следчы працуе ў Барысаўскім раённым аддзеле. Галоўнае ўпраўленне працэсуальнага кантролю СК правяло праверку яго дзейнасці, былі праведзеныя экспертызы. Толькі пасля гэтага распачалі крымінальную справу па артыкуле «Фальсіфікацыя доказаў». Аднак канчатковую прававую ацэнку дадуць па выніках расследавання.
Прэс-служба СК інфармуе, што «прынцыповая пазіцыя кіраўніцтва… застаецца нязменнай», яна накіравана на «жорсткае і поўнае выкараненне супрацьпраўных з’яў ва ўласных шэрагах».
Беларускае Радыё Рацыя