У Барысаве сяржанта прысудзілі да 3 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
У Барысаве сяржанта за перавышэнне ўлады прысудзілі да 3 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Сёння суд Барысаўскага раёна Менскай вобласці прызнаў вінаватым камандзіра аддзялення 1-га вучэбнага ўзвода 3-яй вучэбнай танкавай роты 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтра сяржанта Арцёма Бердніка ў перавышэнні начальнікам і службовай асобай ўлады і службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (ч.1 арт.455 КК). Ён жа прызнаны вінаватым у перавышэнні ўлады, звязаным з гвалтам (ч.2 арт.455 КК). Сваёй віны Берднік не прызнаў.
Татальныя праверкі ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах пачаліся пасля гібелі радавога Аляксандра Коржыча.
Фота tut.by