У праваабаронцы Алега Мацкевіча прайшоў ператрус (абноўлена)
У Барысаве сілавікі затрымалі, а пасля адпусцілі праваабаронцу Алега Мацкевіча. Дома ў яго правялі ператрус і канфіскавалі ўсю тэхніку.
* * *
Пераслед беларусаў па палітычных матывах не спыняецца. 12-га студзеня раніцай у Барысаве сілавікі затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча.
Як паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна», дома ў яго правялі ператрус і канфіскавалі ўсю тэхніку. Яго месцазнаходжанне пакуль невядома.
Фота: ПЦ „Вясна”