У БДУ адкрыюць новую спецыяльнасць
У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыюць новую спецыяльнасць. Яна разлічана на тых, хто марыць працаваць у турыстычнай індустрыі. Студэнты будуць вывучаць «лічбавыя тэхналогіі ў турызме», «Асновы web-праектавання і web-аналітыкі», «Тураперэйтынг», «ГІС-аналіз і мадэляванне ў турызме» ды іншае, атрымаюць веды ў геаграфіі і эканоміцы.
Набіраць студэнтаў збіраюцца з наступнага года на бюджэтную і платную формы. Выпускнікам будуць прысвойваць кваліфікацыю «Географ. Спецыяліст па турысцка-экскурсійнай дзейнасці». Стаіць афіцыйная задача «сфармаваць турыстычны імідж Беларусі на міжнародным роўні».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sputnik.by