У Бейруце прагрымеў моцны выбух



У Бейруце сёння прагрымеў моцны выбух, які прынёс шмат разбурэнняў. На відэакадрах, якія паступаюць з Бейруту, — абломкі будынкаў, пашкоджаныя аўтамабілі.

Відаць на іх таксама, як над зямлёй распаўзаецца чорны дым. Крыніцы агенцтва Reuters паведамляюць пра як мінімум 10 загінулых.

Міністар аховы здароўя Лівану Хамад Хасан паведаміў пра «вельмі вялікую колькасць пацярпелых», паведамляе Reuters са спасылкай на тэлеканал LBC. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што пад заваламі пахаваныя людзі. Прычыны выбуху пакуль няясныя.

У сваю чаргу тэлеканал Al Arabiya інфармуе пра сотні параненых у выніку выбуху. Паводле інфармацыі тэлеканала, магутны выбух адбыўся на складзе піратэхнікі ў раёне порта, дзе знаходзіцца база ВМС Лівана.

Фота: Reuters