У Белаазёрску адбыўся чарговы хапун



У Белаазёрску адбыўся чарговы хапун. Повад, каб распраўляцца з вольналюбівымі і актыўнымі людзьмі – размаляваны плот у верасні 2020 года ўчастковага Міхаіла Валошчыка, які праявіў высокую актыўнасць у барацьбе з тымі, хто выступае супраць фальсіфікацый выбараў у 2020 годзе. Ахоўнікі рэжыму ўрываюцца з шасці раніцы ў дамы і кватэры, робяць вобшукі, забіраюць тэхніку і саму ахвяру на 72 гадзіны ў ізалятар часовага ўтрымання без складання пратаколаў.

Гаворыць жыхар Белаазёрска, імя і прозвішча якога называць не будзем у мэтах яго бяспекі:

– Прыехалі да Андрэя Ждановіча , у шэсць раніцы правялі вобшук, забралі яго, а пасля прыехалі да Светы дзесьці а палове сёмай, таксама правялі вобшук. Забралі тэлефоны, апаратуру, таксама забралі ў ізалятар, Дашу забралі і пазней яшчэ забралі Валеру. Я вось распытваў іх – там пасцельнай бялізны няма, распранаюць дагала, перадачы не даюць.

Ахвярамі апошняй аблавы сталі: Андрэй Ждановіч, Валер Вашкевіч, Святлана Ткачэнка, Даша Каралёнак, Віктар Хлябец. Стаматолага Віктара Зінкевіча забралі з рабочага месца. Зараз ён у ІЧУ Бярозаўскага РАУС. Паводле сябра праваабарончага цэнтра Вясна Сяржука Русецкага, забіраюць беспадстаўна і катуюць у ізалятарах без суда. Адбываецца дыскрымінацыя людзей па палітычных поглядах.

Беларускае Радыё Рацыя