У Белаазёрску распраўляюцца з тымі, хто ўдзельнічаў у акцыях



У Белаазёрску жорстка распраўляюцца з тымі, хто прымаў удзел яшчэ ў паслявыбарчых акцыях. Звальняюць з працы, судзяць паўторна і караюць штрафам без ведама чалавека. А калі нязгодны плаціць такі штраф, брутальна затрымліваюць. Як гэта адбылося з верніцай-хрысціянкай Людмілай Пятроўскай, якая выходзіла на акцыі з біблейскім лозунгам: гвалт бязбожных абрынецца на іх, таму што яны выракліся прытрымлівацца праўды.

Кажа  Людміла Пятроўская:

– Я нічога дрэннага не рабіла. Навошта ім патрэбна было шукаць? У мяне ў галаве не ўкладваецца. Я прайшла праз суд, я заплаціла штраф, другі – без майго ўдзелу. Гэта можна кожны месяц мяне забіраць, каб я плаціла штраф. Мы проста вымушаныя былі хавацца. Мы з тых людзей, якія не жадаюць, каб на нас “ездзілі”, каб намі памыкалі. Людзі створаныя Богам. І калі кіруе бязбожны, праведнікі хаваюцца.

Паводле Людмілы Пятроўскай, папярэдне схапілі як закладніка хворага на сэрца мужа і пасадзілі ў ізалятар. Праз двое сутак выразалі дзверы балгаркай у кватэры Пятроўскіх. На жанчыну накінуліся, заламалі рукі, надзелі кайданкі і завезлі ў ізалятар на трое сутак.

На дадзены момант Людміла знаходзіцца дома, зажыўляе сінякі і чакае суда.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя