У Беларусь вяртаецца зіма
У Беларусі 15 студзеня прагназуецца да 14 градусаў марозу, на асобных участках дарог галалёдзіца, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак 15 студзеня будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер слабы. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да мінус 8-14 градусаў, у другой палове дня маразы аслабеюць да 4-9 градусаў.
Беларускае Радыё Рацыя
