У Беларусь з Украіны прарвалася аўто, якое спынілі стрэламі



Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, здарэнне адбылося ў Валынскай вобласці.

Позна ўвечары аўтамабіль Mitsubishi Pajero праігнараваў патрабаванне спыніцца і наехаў на ўкраінскага памежніка з аддзела „Даманава” Луцкага атрада, які атрымаў траўмы правай нагі.

Толькі папераджальны стрэл у паветра прымусіў легкавы аўтамабіль спыніцца і развярнуцца. Mitsubishi Pajero паехаў назад на ўкраінскую тэрыторыю. Памежнікі стралялі па колах, але ён здолеў з’ехаць. Пра здарэнне паведамілі ў паліцыю, СБУ, вайсковую контрразведку, іншыя службы. Ідзе пошук зламыснікаў. Мяркуецца, што прарыў у Беларусь спрабавалі здзейсніць кантрабандысты.

Фота: dpsu.gov.ua