У беларусаў з’явіліся патрыятычныя налепкі на аўтамабілі



У Беларусі ў продажы з’явілася серыя патрыятычных налепак для аўтамабіляў.

???????????????????????????????

Налепкі „Дзякуй Богу за перамогу!”, „Я памятаю, я ганаруся!” спалучаны з рознымі гераічнымі датамі ў гісторыі Беларусі — паўстаннем Кастуся Каліноўскага, абвяшчэннем незалежнасці 25 сакавіка 1918 года і 27 ліпеня 1990 года, бітвай пад Воршай і іншымі слаўнымі датамі.

nalepka-01_article_big

Налепкі выйшлі ў фармаце для бакавога шкла і для задніх дзвярэй ці бампера. Налепка на бакавое шкло клеіцца вонкавым бокам, што гарантуе яе бяспеку і працяглае выкарыстанне.

Набыць гэтую прадукцыю можна на сядзібе Партыі БНФ ці ў інтэрнэт-краме symbal.by.