У Беларусі 11 ліпеня аб’яўлена адзіным днём прафілактыкі алкагалізму



Асаблівае хваляванне ў медыкаў і праваахоўнікаў выклікае падлеткавы алкагалізм.

Афіцыйна ў краіне звыш 15 тысяч падлеткаў з’яўляюцца алказалежнымі. Большасць з іх на гэтай глебе здзейсніла злачынствы.

Па словах нарколага, эксперта аб’яднання „Пазітыўны рух” Аляксандра Павельчука – уся праблема пачынаецца з сям’і:

– Як патлумачыць дзіцяці, у якога з двух бакоў мама з татам вядуць за рукі і цягнуць балон піва, што піва піць – гэта дрэнна. Вось як патлумачыць, школьніку, калі мама з татам пры ім п’юць піва, яму наліваюць: „Горача, на табе трохі піўка халоднага”. Як яму патлумачыць, што гэта алкаголь? Усё выхаванне зводзіцца на кантрастах – дзеці робяць не тое, што бацькі ім кажуць, дзяцей выхоўваюць не словамі, а асабістым прыкладам.

„Таму на думку эксперта ў краіне на заканадаўчым узроўні павінна быць узмоцнена адказнасць бацькоў за ўжыванне іх дзецьмі алкаголю. Калі штраф будзе адчувальны для бюджэту бацькоў, то яны лепш будуць думаць”, – дадае Аляксандр Павельчук.

Беларускае Радыё Рацыя