У Беларусі 12 новых палітвязняў
У Беларусі 12 новых палітвязняў. Гэта – Cяргей Капанец, Аляксей Караткоў, Дзяніс Кірэшчанка, Алег Мазгоў, Дэвід Масціцкі, Алена Маўшук, Станіслаў Міхайлаў, Мікалай Сасеў, Ігар Салавей, Ягор Сугойдзь, Дзяніс Чыкалёў і Вячаслаў Шэлямет. Ім былі выстаўленыя абвінавачванні па артыкуле «масавыя беспарадкі» (арт. 293 КК).
Гэтых людзей палітвязнямі прызнала беларуская праваабарончая супольнасць, паведамляе spring96.org. Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых 12 чалавек палітычна матываваным, звязваюць яго «з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання» адносна абвешчаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яны патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення іх крымінальных спраў.
У спісе беларускіх палітвязняў ужо сем дзясяткаў чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя