У Беларусі 12208 пацверджаных выпадкаў каронавірусу
Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 12.208 (7,5% агульнай колькасці пратэставаных), памерла 79 чалавек.
Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале. Такім чынам, за апошнія суткі памерла яшчэ чатыры чалавекі, а агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 павялічылася на 919 (8%), гэта новы рэкорд сутачнага росту захворвання. Традыцыйна падкрэслена, што памерлі хворыя „з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй”.
Паправіліся і выпісаліся 1.993 пацыенты (253 за суткі),
Усяго праведзена 161.028 тэстаў на каронавірус.
Міністэрства аховы здароўя зноўку не апублікавала статыстыку тых, хто захварэў па абласцях і Менску, а таксама колькасць хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, якія маюць патрэбу „ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання”.
Фота: МН