У Беларусі 14 новых палітвязняў
24 верасня праваабарончая супольнасць Беларусі выступілі з супольнай заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ 14 чалавек.
Праваабаронцамі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:
1. Уладзіслаў Тамашэвіч, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК за падпал сцяга;
2. Аляксей Чашун, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК за падпал сцяга;
3. Аляксандр Бабко, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
4. Ігар Мыслівец, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
5. Алена Дзядзюля, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
6. Вольга Дубовік, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
7. Андрэй Арыко, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
8. Кацярына Арыко, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
9. Максім Дубешка, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
10. Вадзім Гіль, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;
11. Андрэй Рунцо, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за рытуальны вянок, дастаўлены да дома супрацоўніка МУС;
12. Мікалай Лёгкі, асуджаны паводле арт. 369 КК да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;
13. Віталь Самсонаў, асуджаны паводле артыкулаў 339 і 370 КК да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;
14. Яна Мілеўская, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК.
Праваабаронцы лічаць іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказваньня меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі, і патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць іх і спыніць іх крымінальны пераслед.
Агульны лік палітвязняў у Беларусі дасягнуў 685.
Беларускае Радыё Рацыя