У Беларусі 152 пацверджаныя выпадкі каронавіруса



У Беларусі на 30 сакавіка праведзена больш за 30 тысяч тэстаў на каронавірусную інфекцыю. Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічным становішчам, у выпадку неабходнасці пацыентаў шпіталізуюць для далейшага назірання і абследавання, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

За мінулыя суткі шпіталізавана 110 чалавек, выпісана 144 чалавекі, у тым ліку тыя, якія мелі кантакты з носьбітамі інфекцыі.

На цяперашні момант, выпісаныя альбо чакаюць выпіскі ў найбліжэйшы час 47 чалавек, у якіх тэст на COVID-19 раней быў станоўчым. Працягваецца медыцынскае назіранне і лячэнне 105 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя