У Беларусі 20 новых палітвязняў
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Колькасць прызнаных праваабаронцамі палітвязняў дасягнула 1450-ці чалавек. Пра гэта інфармуе ПЦ „Вясна”.
Гэта Аксана Зарэцкая, Андрэй Дзмітрыеў, Ілона Зайцава, Вольга Каракіна, Уладзімір Булаўскі, Яўген Лівянт, Ганна Лівянт, Юлія Лівянт, Аляксей Іваноў, Андрэй Трызубаў, Ганна Кавалёва, Юрый Уласюк, Мікіта Дрозд, Алла Новікава, Іван Марозаў, Міхаіл Разуванаў, Васіль Шалькевіч, Яўген Папакуль, Міхаіл Кудлач, Андрэй Карпенка.
Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення палітвязняў.