У Беларусі 23 новыя палітвязні



У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ 23 чалавекі, паведамляе ПЦ „Вясна”.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі Данііла Раманава, Марыну Сочыўку, Артура Сцепа, Андрэя Жамейку, Валерыя Адалеўскага, Віктара Кулешу, Мікалая Ласіцкага, Максіма Пікуна, Міхаіла Башкатава, Івана Кірыка, Алега Пасюка, Віталя Астрэйку, Кірыла Жалудка, Артура Чарняўскага, Андрэя Дуброўскага, Дзяніса Воўчака, Наталлю Ляцко, Віталя Уласевіча, Андрэя Ханевіча, Вольгу Раманцову, Кацярыну Хулхачыеву, Канстанціна Ніканорава, Міхаіла Нямцова.

Праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі гэтых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання.

Яны патрабуюць неадкладна вызваліць палітвязняў і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх. 

Зараз у Беларусі палітвязнямі прызналі 1450 чалавек.