У Беларусі праваабаронцы прызналі палітвязнямі 507 чалавек
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох беларусаў, асуджаных па справах, звязаных з выкарыстаннем гвалту супраць міліцыі, супрацівам з выкарыстаннем гвалту супрацоўніку МУС, іншым службовым асобам, выконваючым службовыя абавязкі, і хуліганствам. Гэта Ян Дайліда, Пётр Грэцкі, Аляксандр Патаповіч і Мікалай Дзенісевіч.
Праваабаронцы адзначаюць, што ўлады Беларусі парушылі права грамадзян на мірныя сходы. Пры гэтым дзеянні міліцыі былі непрапарцыйна жорсткімі. У сувязі з гэтым дзеянні пратэстоўцаў у адказ трэба разглядаць як неабходную абарону. На сёння ў Беларусі 507 палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя