У Беларусі 6 новых палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек: Леаніда Райчонка, Дзмітрыя Маставога, Юрыя Юрэню, Віталя Санько, Уладзіміра Фішмана, Анатоля Старасвяцкага.
Райчонак прыгавораны да шасці гадоў калоніі за данаты беларускім добраахвотнікам. Маставы атрымаў 10 гадоў калоніі па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве. Юрэня прыгавораны да пяці гадоў калоніі за данаты. Санько, Фішман і Старасветскі ўтрымліваюцца пад вартай па абвінавачанні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.
«МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ёю праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.», – заяўляюць праваабаронцы.