У Беларусі 6 новых палітвязняў — сярод іх 3 беларусы, 2 украінцы і 1 паляк



Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек.

Гэта Сямён Акула, Ежы Жывалеўскі, Міхаіл Сталярчук і Дзмітрый Гудзік, Руслан Лабанок, Арцём Вайцяховіч.

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі зараз 1500 чалавек прызнаныя палітвязнямі. Але варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. 

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.