У Беларусі 8773 выпадкі каронавірусу
Паводле звестак Мінздароўя, па стане на раніцу 24 красавіка зарэгістраваныя 8773 выпадкі каронавірусу, плюс 751 за дзень.
Берасцейская вобласць — 339, Віцебская вобласць — 1935, Гомельская вобласць – 460, Гарадзенская вобласць – 347, Менск – 4090, Менская вобласць – 1206, Магілёўская – 396. Усяго праведзена 130 тыс. 824 тэсты.
Памерлі 63 пацыенты, выздаравелі і выпісаныя 1120 пацыентаў.